ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
Posted by veron1Monday, 24 June 2019  Category:    Comments: 0

Праца ў сталярнай майстэрні
stoler.jpg
••• Нягледзячы на вакацыі, праца ў школьнай сталярнай майстэрні працягваецца. Зараз у вучняў старэйшых класаў прафесійная практыка. Вучні пад кіраўніцтвам майстроў вытворчага навучання Аднарогага А.В. і Кіслякова А.А. вырабляюць табурэты, лаўкі і іншыя гаспадарчыя рэчы для ўласных патрэб, пад заказ і на продаж. Неабходна абнавіць асарцімент драўляных вырабаў для ўдзелу ўвосеньскіх кірмашах. •••
•••Вырабы сталярнай майстэрні нашай школы-інтэрната зроблены з натуральнай драўніны, якасна і карыстаюцца попытам у жыхароў раёна і вобласці. А хлапчукі, калі працуюць у школьнай майстэрні, вучацца працаваць з рознымі інструментамі, апрацоўваць драўніну, і рабіць з яе патрэбныя ў быту рэчы.

Гарачая пара ў швейнай майстэрні
csvei.jpg
•••З самага пачатку летніх канікул у школьнай швейнай майстэрні “горача”, але не ад летняй спёкі, а ад напружанай працы. Вучаніцы шыюць вырабы для кухні: абрусы, сурвэткі, пасцельную бялізну. Над новай калекцыяй сувенірных лялек дзяўчынкі працуюць пад кіраўніцтвам майстроў вытворчага навучання Івашкі В.А. і Кіцько М.А.


Канікулы ў разгары

ruch1.jpg

•••Падчас летніх канікул дзеці Сенненскай школы-інтэрната не толькі працуюць, але і адпачываюць. Актыўна ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе і настольным тэнісе.
•••Кожны тыдзень адбываюцца сяброўскія сустрэчы з групамі валанцёраў, падчас якіх праходзяць забаўляльныя мерапрыемствы: скокі на батуце, спаборніцтвы па бадмінтону, міні-футболу, дарц, лазертаг. Малодшыя школьнікі займаліся лепкай, арыгамі, пляценнем браслетаў з бісера.
•••С пачатку чэрвеня выхаванцы цэлых два тыдня, разам з валанцёрамі дабрачыннай місіі “Рука ў руцэ”, займаліся музыкай і спевамі, вучыліся іграць на гітары, вывучалі англійскую мову.
•••Кожную нядзелю ладзяцца экскурсіі, паходы выхаднога дня. Плануюцца аглядныя экскурсіі у г. Віцебск і г.Мінск.


Працоўныя будні выхаванцаў школы-інтэрната


praqa.jpg

•••Жыццё школы-інтэрната ахоплівае розныя накірункі працоўнай дзейнасці дзяцей і дарослых. З пачаткам летніх канікул работы прыбавілася. Выхаванцы прыбіраюць школьную тэрыторыю, красяць агароджу, даглядаюць за клумбамі, стрыгуць кусты. Школьныя палеткі з пасадкамі цыбулі, морквы, капусты і буракоў таксама патрабуюць увагі. Кожны дзень вучні у парніках дапамагаюць даглядаць за пасадкамі агуркоў, таматаў і перцаў. Для асабістых патрэб школа ўтрымлівае двух коней і вучні старэйшых класаў дапамагаюць у нарыхтоўцы сена для іх.
•••Сумесная праца на карысць школы дае станоўчыя вынікі. Дзеці разумеюць – трэба дапамагчы дарослым у вырошчванні гародніны, бо ўсё вырашчанае прыйдзе на школьны стол, для іх харчавання. Лішкі гародніны школа прадась на кірмашы, або здась дзяржаве. А на атрыманыя грошы будуць набыты дадаткова фрукты ці сокі.

Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліятэкі К.У.Кручок.
email to someone printer friendly create pdf of this news item
Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2024
MoTuWeThFrSaSu
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно