News Item: : Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў Сенненскай школе-інтэрнаце
(Category: )
Posted by veron1
Thursday, 28 December 2017


28 снежня 2017 года ў Сенненскай школе-інтэрнаце адбылася сустрэча з прадстаўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

У сустрэчы прымалі ўдзел наступныя госці: Варфаламеева Ганна Рыгораўна, сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнароднай рабоце, Ананенка А.У., старшыня Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Удзельнікаў сустрэчы гасцінна віталі вучні школы-інтэрната.  Далей гасцям была прапанавана экскурсія па школе, падчас якой госці наведалі школьную майстэрню, выставу крамы школы-фабрыкі “Навагодні вернісаж”, этнаграфічны пакой “Беларуская хатка”, дзе ўтульна пасяліўся міфічны персанаж “Цмок Сенненскі”.IMG_7720.JPG


IMG_7735.JPG



IMG_7739.JPG
Ганна Рыгораўна зрабіла запіс у Кнізе наведванняў “Белаларускай хаткі” аб сваім наведванні этнаграфічнага пакоя і школы-інтэрната. У фае спальнага корпуса дзеці віталі гасцей музычнай кампазіцыяй лыжкароў “Белая касынка”. Ну а далей гасцей запрасілі на Навагодні паказ з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і казачных герояў.

IMG_7754.JPG

IMG_7764.JPG


IMG_7768.JPG
Падчас акцыі вучні школы–інтэрната атрымалі салодкія навагоднія падарункі.


This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.200 )