News Item: : Працоўны дэсант з ПА “Віцебскаблгаз”
(Category: )
Posted by veron1
Saturday, 21 April 2018


У суботу, з самай раніцы, школа сустракала працоўны дэсант работнікаў ПА “Віцебскаблгаз”. Малодшыя школьнікі шчыра віталі гасцей на парозе школы. У склад валанцёрскага атрада ўваходзілі і прадстаўнікі Сенненскага аддзялення ПА “Віцебскаблгаз”.








Удзельнікі працоўнага дэсанту адразу адправіліся на аб’ект. У пакоях спальнага корпуса работнікі ПА “Віцебскаблгаз праводзілі дэмантаж сцянных перагародак.
dsc_0454.jpg dsc_0453.jpg dsc_0468.jpg dsc_0476.jpg

Падчас невялікага перапынку дзеці запрасілі ўдзельнікаў суботніка наведаць этнаграфічны пакой “Беларуская хатка” і паглядзець выступленне калектыву маленькіх лыжкарэй “Задорынка”.

Выканаўшы запланаваны аб’ёмам работы дэсант работнікаў ПА “Віцебскаблгаз” развітаўся з дзецьмі і адміністрацыяй школы і адправіўся да дому ў Віцебск.

Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліятэкі К.У.Кручок


This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.218 )