News Item: : Школьныя навіны, падзеі і факты
(Category: )
Posted by veron1
Tuesday, 7 May 2019

Дыпломамі ХХІІ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” узнагароджаны навучэнцы школы-інтэрната Філіпоўскі Улад і Пузікава Аліна.
Дзіцячая футбольная каманда Сенненскай школы-інтэрната ўзнагароджана граматай за перамогу ў турніры па міні-футболу сярод дзіцячых дамоў Віцебскай вобласці. Турнір праводзіўся ў рамках шырокага святкавання “Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь”.
Каманда “Экашкаляры” Сенненскай школы-інтэрната прывезла дыплом І ступені з VII раённага экалагічнага фестываля “Молодёжь за сохранение родного края” у намінацыі “Краса Сенненскай зямлі”.
dsc_0049.jpg
Школьная бібліятэка атрымала дыплом ІІІ ступені па выніках абласнога конкурса фотазон прысвечаннага Году малой радзімы ў намінацыі “Культурная спадчына роднага краю”. Конкурс праводзіўся сярод бібліятэк навучальных устаноў Віцебскай вобласці ў якім прынялі ўдзел 199 навучальных устаноў сярэдняй адукацыі і 13 устаноў спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.


dsc_00768.jpg
4 мая адбылася паездка на гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу “Вясёлкавы карагод”. У праграме прадстаўленай вучнямі Сенненскай школы-інтэрната былі: “Дэфіле”, музычная кампазіцыя “Вёсачка” і выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нашы вучні, удзельнікі абласнога этапа конкурсу, былі ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел і дыпломам ІІІ ступені за конкурсную праграму.


20190504_150915.jpg

4 мая 2019 года Сенненская школа-інтэрнат прыняла ўдзел у чарговым вясновым кірмашу ў г. Віцебску. У кірмашу пымалі ўдзел вучні, майстры вытворчага навучання пад кіраўніцтвам дырэктара школы-інтэрната Л.Л.Казлова. З самага ранка школа разгарнула свой падворак, дзе ў шырокім асарціменце былі прадстаўлены вырабы сталярнай і швачнай майстэрняў, расада гародніны і пучкі свежай радыскі вырашчаныя ў школьных парніках. Асаблівы попыт быў на сталярныя вырабы. Усяго, ад продажу сваёй прадукцыі на кірмашы, школа атрымала каля 800 беларускіх рублёў.

dsc_00457.jpg

Матэрыял падрыхтавала загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.339 )