News Item: : Калектыў школы-інтэрната прыняў ўдзел у святкаванні Дня Перамогі
(Category: )
Posted by veron1
Wednesday, 15 May 2019

Калектыў Сенненскай школы-інтэрната прыняў актыўны ўдзел у святкаванні Дня Перамогі, якое праходзіла на цэнтральнай плошчы горада Сянно. Свята пачалося на пляцоўцы каля танка ІС-3, устаноўленага ў гонар подзвіга савецкіх танкістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, шэсцем калон працоўных калектываў, якія былі ўпрыгожаны кветкамі, транспарантамі і рознакаляровымі паветранымі шарамі.
dsc_0130.jpg

Затым мітынг працягваўся на цэнтральнай плошчы горада. Пасля ўрачыстых слоў кіраўніка раёна Чарадніка В.А. і ўскладання кветак і вянкоў, свята працягвалі самадзейныя артысты. Ужо ў другі год ў калоне крочылі ўдзельнікі “Бессмяротнага палка” пад транпарантам “БЕЛАРУСЬ ПОМНІЦЬ”, дзе нашы сенненцы неслі партрэты сваіх дзядуль, прадзядуль - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
dsc_0124.jpg
Годна паказалі сябе і навучэнцы нашай школы-інтэрната ў шэсці вучнёўскіх і моладзевых калектываў.

dsc_0138.jpg


Святкаванне доўжылася да позняга вечара. Кульмінацыяй свята стаў салют у гонар Дня Перамогі, які рзмаляваў начное неба сенненшчыны ў розныя колеры.

Матэрыял падрыхтавала загадчыца школьнай бібліятэкі К.У. Кручок



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.341 )