News Item: : Першы экзамен прайшоў
(Category: )
Posted by veron1
Thursday, 16 May 2019

dsc_0002-2.jpg

Сёння ў Сенненскай школе-інтэрнаце прайшоў першы іспыт. Восем хлопцаў 11 класа здавалі квліфікаційны іспыт па спецыяльнасці "Сталяр" з прысваеннем 2 кваліфікацыйнага разраду.
dsc_00078.jpg
Прайшлі першыя хваляванні і іспыт пачаўся. Чацьвёра адважных выцягнулі білеты і селі рыхтавацца. Акрамя адказу на пытанні білету іспытуемыя павінны былі прадставіць камісіі сваю кваліфікацыйную работу– зэдлік. Пытанні былі складаныя, але ўсе справіліся і годна прадставілі свае працы.



dsc_0013-2.jpg



dsc_00445.jpg


А ў 12 гадзін кваліфікацыйны іспыт чакаў трох дзяўчынак з 11 класа. Яны здавалі кваліфікацыйны іспыт па спецыяльнасці “Швачка” з прысваеннем 2 кваліфікацыйнага разраду. Акрамя адказу на пытанні білета выпускніцы прадставілі камісіі сваю кваліфікацыйную работу – фартух. Дзяўчынкі, таксама, паказалі на іспыце добрыя веды.
dsc_0054.jpg dsc_00568.jpg

Ну вось, першы крок да сваёй будучай прафесіі, зроблены. Поспехаў вам на наступных іспытах!



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.342 )