News Item: : ВЫПУСКНОЕ СВЯТА - 2019
(Category: )
Posted by veron1
Tuesday, 11 June 2019

dsc_1197.jpg

ÐúüÖЗдадзены выпускныя іспыты і школа зноў сабрала сваіх вучняў-выпускнікоў, настаўнікаў, ветэранаў, выхавацеляў і іншых работнікаў школы ў святочна ўпрыгожанай зале. У гэтым годзе афармленне залы было зроблена ў бела-блакітна-сініх колерах. На сцэне і ў зале панавалі белыя ветразі і на час мерапрыемства ўсе выпускнікі і госці свята адправіліся ў падарожжа на белым цеплаходзе. Кіравалі цеплаходам, пад час падарожжа, Святлана Даўкшас, педагог арганізатар і Антон Сталярэнка, вучань 11 класа.
•••Шмат гасцей завітала ў гэты дзень ў школу: прадстаўнікі раённага кіраўніцтва, спонсары, патранатныя сем’і, сваякі і сябры выпускнікоў. Свята пачалося з уручэння атэстатаў аб сярэдняй адукацыі і пасведчанняў аб пачатковай прафесійнай падрыхтоуцы выпускнікам школы. Пасля цырымоніі ўручэння дырэктар школы-інтэрната Казлоў Леанід Леанідавіч шчыра павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы, пажадаў усім быць адказнымі і працавітымі ў самастоўным жыцці і абраць прафесію па душы.
dsc_0848.jpg dsc_0866.jpg
ÑäûДалей з віншавальнымі словамі выступалі: Гелясін Аляксандр Яугеньевіч, прарэктар па вучэбнай рабоце ДУДАД Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі; Рубанава Святлана Мікалаеўна, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама. Яны пажадалі ўсім, хто будзе далей працягваць адукацыю поспехаў на тэставанні і іспытах. А пасля абавязковага набыцця прафесіі добра ўладкавацца ў жыцці, быць добрымі, працавітымі,  удзячнымі і не забываць пра сваю малую радзіму, Сенненшчыну.

dsc_0988.jpg dsc_0999.jpg
•••Шмат добрых слоў выпускнікам сказаў Журба Аляксандар Фёдаравіч, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы НІА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Ен шмат гадоў кіруе навукова-інавацыйным праектам у школе-інтэрнаце і ведае кожнага выпускніка змалку. Аляксандар Фёдаравіч пажадаў юнакам і дзяўчатам быць добрымі,  працавітымі і будаваць сваё самастойнае жыццё выкарыстоўвая ўсе веды і  прафесійныя навыкі, якія атрымалі ў школе.
dsc_1008.jpg
•••Настаяцель Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Айцец Мікалай павіншаваў выпускнікоў з атрыманнем атэстатаў аб заканчэнні школы. Айцец Мікалай пажадаў хлопцам і дзяўчатам на пароге самастойнага жыцця быць добрымі ў адносінах да людзей, любіць жыццё і ісці па жыцці з Богам у сэрцы.

dsc_1017.jpg
•••Школьны карабель працягваў сваё падарожжа, і вядучыя запрасілі да мікрафону Пракоф’еву Людмілу Леанідаўну, кіраўніка Фонду духоўнага адраджэння Свята-Георгіеўскага Храма г.Віцебска і выканаўчага дырэктара Фонду Годіну Інну Уладзіміраўну. Яны павіншавалі выпускнікоў з заканчэннем школы, пажадалі поспехаў у самастойным жыцці і ўручылі кожнаму выпускніку каштоўныя падарункі, якія скора спатрэбяцца ім у самастойным жыцці.
dsc_1043.jpgdsc_1027.jpg

•••Далей вядучыя прадставілі слова гасцям школы, валанцёрам дабрачыннай місіі “Рука ў руцэ”. Ад моладзевай групы выступаў Уладзімір Яновіч. Ён сказаў шмат добразычлівых слоў выпускнікам, пажадаў ім заўжды жыць з Богам у душы. А на развітанне была песня пад цудоўны акампанімент скрыпкі і гітары і падарункі ўсім выпускнікам.
dsc_1058.jpg dsc_1064.jpg
•••Круізны цеплаход зрабіў чарговы прыпынак і да мікрафону запрасілі прадстаўнікоў групы валанцёраў “Добрае Сэрца” з г.Віцебска. Наталля Кісялёва павіншавала выпускнікоў з такім цудоўным святам у іх жыцці, пажадала ім поспеху і здзяйснення ўсіх мар. Прадстаўнікі групы “Добрае сэрца” ўручылі выпускнікам падарункі і фотаальбомы.
dsc_1094.jpg dsc_1095.jpg
•••Свята працягвалася, вядучыя гарталі старонкі школьнага жыцця выпускнога класа. Але карабель ужо трымаў шлях у порт прапіскі і на палубу запрасілі выхавацеля Аляксандра Барысавіча Качаноўскага. Ён зазначыў, што сённяшні дзень - гэта вынік доўгіх і цяжкіх, але цікавых адзінаццаці школьных гадоў. Выхавацель выказаў надзею, што ўсе выпускнікі будуць добрымі, працавітымі і спагадлівымі ў дарослым жыцці.
dsc_1125.jpg
•••Святочны лайнер прыбыў у порт прапіскі. Выпускное свята падыходзіла да заканчэння. Выпускнікі чыталі вершы і добрымі словамі дзякавалі гасцей, настаўнікаў, выхавацеляў і ўсіх супрацоўнікаў школы за працу і паўсядзённы клопат пра іх. І зноў школьны вальс закружыў крыху стомленых і ўсхваляваных выпускнікоў па “палубе белага цеплахода”. Вось і перагорнута яшчэ адна старонка кнігі школьнага жыцця.dsc_1129.jpg dsc_1141.jpg

••Поспехаў і шчасця вам, дарагія выпускнікі!

•••••••••••••••••••У добры шлях!


Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліятэкі К.У.Кручок
Фотаздымкі: Мастыка В.В.



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.349 )