News Item: : Апошні школьны званок – 2019
(Category: )
Posted by veron1
Friday, 31 May 2019

•••••У Сенненскай школе-інтэрнаце адзвінеў апошні званок. Святочная лінейка ў чарговы раз сабрала навучэнцаў, настаўнікаў і гасцей школы. На лінейцы прысутнічалі: Рубанава С.М., галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама, Беразнеў Д.Г., першы намеснік начальніка Сенненскага РАУС, Сочнеў Р. С., галоўны інжэнер філіяла Сенненскага ДРСУ №146, супрацоўнікі ТАА “ПрыватЛізінг” на чале з Радзецкай В.А., менеджарам па сацыяльных пытаннях.
••••••••••••••••••••••••••dsc_0653.jpg

•••••А словамі віншавання да ўсіх сабраўшыхся і выпускнікоў школы звярнуўся дырэктар школы-інтэрната. Леанід Леанідавіч Казлоў асабіста павіншаваў выпускнікоў і пажадаў ім поспеху на экзаменах і ў жыцці. Далей з віншаваннямі да вучняў звярнуліся госці Рубанава С.М. і Радзецкая В.А.. Яны пажадалі адзінаццацікласнікам шансу на іспытах, абдуманага выбару прафесіі і поспехаў у самастойным жыцці. Потым былі ўрачыстыя віншаванні вучняў і настаўнікаў школы за дасягненні ў працы, конкурсах і выніковы ўдзел у спартыўных мерапрыемствах. Вучні атрымалі граматы і канверты з грашовай падзякай.

•••••За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм граматамі Сенненскай школы-інтэрната былі ўзнагароджаны выхавацелі Барысава Т.А., Макарава Т.П., настаўніца пачатковых класаў Дзмітраковіч М.І.


dsc_0520.jpg
dsc_0527.jpgdsc_0538.jpg•••••Шчымлівымі і запамінальнымі былі віншавальныя слова выпускнікам ад выхавацелей 11-га класа Качаноўскага А.Б. і Васілёнак К.М. і вучняў малодшых класаў. Яны пажадалі  ім быць працавітымі, добрымі і не забываць, у сваім дарослым жыцці, пра родную школу.


•••••••••••••••••••••••••dsc_0562-1.jpg
•••••У адказ выпускнікі пажадалі малодшым школьнікам любіць сваю школу, свой край, паважаць настаўнікаў і доўжыць добрыя традыцыі школы-інтэрната.
•••••••••••••••dsc_0567.jpg•••••
••••З першымі музычнымі акордамі выпускнікі закружылі на пляцоўцы перад школай у развітальным вальсе.
••••Апошнім штрыхом у лінейцы  стала дзея запуску гірлянды з паветраных шароў у блакітнае ранішняе неба. Паветраныя шары паняслі ў вышыню запаветныя пажаданні нашых выпускнікоў, а з імі і надзею на светлае і шчаслівае самастойнае жыццё .


••••••••••••••••••••••••••••••dsc_0623.jpg
••••Лінейка скончылася, а свята апошняга званка працягвалася ў актавай зале. Былі і канцэртныя нумары, і падарункі ад супрацоўнікаў ТАА “ПрыватЛізінг” кожнаму выпускніку, і словы падзякі выхавацелям, настаўнікам і працаўнікам ТАА “ПрыватЛізінг”, і салодкі стол для ўсіх вучняў школы-інтэрната.

dsc_0763.jpg••dsc_0776.jpg••dsc_0784.jpg•••dsc_0792.jpg••dsc_0812.jpg••dsc_0830.jpg
Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліатэкі К.У.Кручок
Фота Мастыка В.В



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.356 )