ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
Вытворчая дзейнасць
Вытворчая дзейнасць У 1999 годзе на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся  без апекі бацькоў" пачалася рэалізацыя міжнароднага гуманітарнага праекта "Школа-фабрыка". Праект быў распрацаваны італьянскім гуманітарным фондам "Дапаможам ім жыць" пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На працягу 17 гадоў мы  ўкараняем у практыку праграмы, якія ўключаюць прафесійную арыентацыю і  падрыхтоўку, актыўны ўдзел выхаванцаў у розных праектах працоўнай накіраванасці.

Асноўнай ідэяй арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца інтэгрыраванне агульнаадукацыйнай і прафесійнай (дапрафесійнай) падрыхтоўкі вучняў з другой ступені навучання і атрыманне рабочай кваліфікацыі па адной або двух спецыяльнасцях.

У школе-інтэрнаце  арганізавана прафесійная падрыхтоўка вучняў па прафесіях "Сталяр", "Швачка" і дапрафесійнаяя падрыхтоўка па прафесіях "Сталяр", "Швачка" і "Агароднік".  Пад кіраўніцтвам кваліфікаваных спецыялістаў-педагогаў вучні  атрымліваюць тэарэтычныя веды і ўдзельнічаюць у  вытворчай дзейнасці па ўсіх  накірунках.

Установа адукацыі мае добра абсталяваныя кабінеты спецыяльнага цыкла, вучэбна-вытворчыя сталярныя і швачныя майстэрні з  дастатковай колькасцю станкоў, абсталявання і прылад. Маецца пчальнік, парнікі агульнай плошчай 700 кв. м, зямельны ўчастак 34,4 га з чатырма садамі і дастатковай колькасцю сельскагаспадарчай тэхнікі.

Вытворчая дзейнасць забяспечвае нашу школу-інтэрнат агароднінай   на 100%, а лішкі рэалізуюцца.   Cталярныя  і швачныя вырабы вырабляем для сябе, на продаж, выконваем заказы насельніцтва. У цяперашні час вырабляем вуллі, рамы для сельскіх хат, лаўкі і сталы рознай канструкцыі, сталовую і пасцельную бялізну, прадметы дэкаратыўнага і бытавога прызначэння. Уся прадукцыя распрадаецца. Атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца часцей за ўсё на набыцце будаўнічых матэрыялаў для рамонтных работ і мэблі, для правядзення мерапрыемстваў, на гаспадарчыя патрэбы, падарункі.

Школьная вытворчасць дазваляе нам зарабляць немалыя  грошы.

Прафесійная падрыхтоўка і вытворчая дзейнасць сталі важнай і неад'емнай часткай жыцця выхаванцаў. Яны пераўтвараюць  культуру іх паводзін, з'яўляюцца сродкам сацыялізацыі, жыццёвага і прафесійнага станаўлення нашых дзяцей.
Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2024
MoTuWeThFrSaSu
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно