ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
Бізнас-напрамкі
Развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці, асабліва ў маладзёжным асяроддзі, з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва. Адным з накірункаў работы школы-інтэрната стаў актыўны ўдзел у стварэнні эканамічнага практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя па ўкараненні мадэлі «Школьная бізнес-кампанія».
Стварэнне ўмоў, якія стымулююць моладзь да прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку, як асновы матэрыяльнага дабрабыту, прафесійнага росту і сацыяльнай адаптацыі, з'яўляецца адной з задач мадэлі школьнай бізнес-кампаніі. Неабходнасць падрыхтоўкі кадравага рэзерву для дзеючых прадпрыемстваў малога бізнесу і фарміравання сацыяльнай базы для росту колькасці новых прадпрымальніцкіх структур, павышэння інавацыйнай дзейнасці у структуры малога бізнесу патрабуе рэалізацыі комплексу мер па адборы актыўных вучняў, якія маюць прадпрымальніцкія здольнасці. Магчымасць выяўлення гэтых здольнасцяў, знаёмства з асновамі прадпрымальніцкай дзейнасці, атрымання практычных навыкаў у галіне гаспадарчай дзейнасці неабходна прадаставіць моладзі на этапе школьнага навучання.


Спецыфіка работы школы-інтэрната складаецца ў тым, што ажыццяўляецца дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка па трох спецыяльнасцях – агароднік, швачка 2 разраду, сталяр 2 разраду. Гэта дае нам магчымасць працаваць у школьнай кампаніі адразу па некалькіх накірункам за кошт добрай матэрыяльнай базы, прыцягнення профільных спецыялістаў, магчымасці працаваць па зручнаму графіку і зацікаўленасці дзяцей у прыцягнення дадатковага капіталу для паляпшэння якасці пражывання ва ўстанове адукацыі і атрымання дадатковых асабістых сродкаў.
Бізнес - кампанія «Школа-фабрыка «Надзея» рэалізуе тры напрамкі дзейнасці:


 Агародніцтва (праект «Гаспадар»);


 Швейная вытворчасць (праекты «Ўтульнасць у доме», «Дэфіле»);


 Сталярная вытворчасць (праект «Сталярныя вырабы»).


Праектная дзейнасць сталярнага профілю адрозніваецца мабільнасцю выканання і дызайнам. Швейны профіль бізнес-кампаніі выпускае сталовыя, кухонныя, чайныя, спальныя камплекты з бязі і лёну, касцюмы для розных святаў. Вучні сельскагаспадарчага профілю працуюць над выкананнем заказаў пастаянных партнёраў (вырошчванне кветкавай расады для арганізацый нашага і суседніх раёнаў), продаж гародніны і фруктовай прадукцыі для насельніцтва і ўстаноў адукацыі).


Для рэалізацыі ўсіх праектаў вучнямі былі праведзены даследаванні па кошту работ, цэнах на матэрыялы і інш. Сіламі старшакласнікаў выконваюцца чарцяжы, падлікі кошту (калькуляцыя), распрацоўкі бізнес-планаў.  Мы працуем як за наяўны, так і безнаяўны разлік (заключэнне дагавораў адбываецца з школай-інтэрнатам у асобе дырэктара). Удзельнічаем у раённых і абласных кірмашах.


Прадпрымальніцкая падрыхтоўка выхаванцаў разглядаецца намі як перспектыўны накірунак навучання, які забяспечвае рашэнне асноўных адукацыйных задач школы: выхаванне падрастаючага пакалення, прафарыентацыя і сацыялізацыя моладзі праз фарміраванне сацыяльна-эканамічных кампетэнцый у выпускніка школы-інтэрната, максімальнае раскрыццё творчага патэнцыялу яго асобы. Прадпрымальніцкая падрыхтоўка школьнікаў дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць на практыцы новыя адукацыйныя арыенціры, звязаныя з інавацыйнай палітыкай адукацыі.
Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2024
MoTuWeThFrSaSu
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно