ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
История школы

Гісторыя школы

У лістападзе далёкага 1918, на ўзбярэжжы Сенненскага возера, на месцы былога маёнтка пані Стрыжкі быў заснаваны Заазерскі дзіцячы дом № 13. Першапачаткова ў ім выхоўвалася 50 дзяцей-сірот. Першым дырэктарам дзіцячага дома была Марыя Мікалаеўна Шышко. У 1920 годзе ў дзіцячы дом быў прызначаны новы дырэктар, Рагоўскі Вацлаў Адамавіч. Гэта быў час, калі яшчэ не скончылася грамадзянская вайна. Краіна знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы. Не хапала нават ежы і адзення. Дзеці гэта разумелі і не скардзіліся. Яны актыўна ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці і з ахвотай працавалі. Праводзілі суботнікі па нарыхтоўцы дроў для дзіцячага дома. Сярод выпускнікоў таго дзіцячага дома шмат знакамітых людзей, герояў Вялікай Айчыннай вайны. На тэрыторыі школы захаваліся старыя будынкі, дзе размяшчаліся спальныя пакоі. Сваёй школы не было, таму вучыцца хадзілі ў бліжэйшую вёску Свабоднае. 30 снежня 1963 года на падставе распараджэння Савета Міністраў БССР была адчынена Сенненская школа-інтэрнат.  Дзяцей у тыя часы было да 360 чалавек – гэта аж па 45 дзяцей у класе!

istor1.jpg




















Калектыў тады падбіраўся малады, жвавы, а ў вачах больш сталых педагогаў гарэлі аганькі вопыту і надзеі. Першым дырэктарам Сенненскай школы-інтэрната стаў Анашчанка Дзмітрый Міхайлавіч. istor2.jpgЧалавек вельмі зацікаўлены ва ўсіх  школьных справах. Ён разам з жонкай, таксама чалавекам не  абыякавым, паспяваў, здавалася, усюды. У школе было прыгожа  і ўтульна. Не гледзячы на вялікую колькасць дзяцей, інтэрнат  жыў вельмі цікава.  Працаваў школьны радыёвузел “На школьнай  хвалі”. У той час была яшчэ адна асаблівасть: па вуснаму загаду  дырэктара, усе настаўнікі, ідучы на урок, праводзілі ў класе  паэтычную хвіліну. Вершы падбіралі самі, у настаўніцкай была  свая бібліятэка. За гэты час на пачатку ўроку самыя гарэзлівыя  супакойваліся, а любоў да паэтычных радкоў дзеці захавалі на  ўсё жыццё. Анашчанка Д.М. праз некаторы час быў прызначаны  на іншую пасаду, а яго змяніў Пракаповіч Уладзімір Ільіч, потым дырэктарамі былі Падалінскі Мікалай Якаўлевіч, Яновіч Іван Аляксандравіч, Казлоў Леанід Андрэевіч, Зайко Любоў Пятроўна, Яршоў Мікалай Анісімавіч, потым – зноў Казлоў Леанід Андрэевіч. Зараз узначальвае школу-інтэрнат Казлоў Леанід Леанідавіч. З удзячнасцю ўзгадваюць былыя выпускнікі школы Шубка Валянціну Васільеўну, Барысенка Марыю Ігнатаўну, Карзунову Ганну Іванаўну, Алейнікаву Аляксандру Агееўну, Дробыш Людзмілу Фёдараўну, Шэк Нэллі Захараўну, Зайцаву Людзмілу Паўлаўну, першага завуча школы Васілеўскую Марыю Сямёнаўну і іншых.


_.jpg
Так выглядала школа раней.
Школа-фабрыка «Надзея»
Час не стаіць на месцы. Ён імкліва бяжыць, несучы з сабой змены. Нялёгкія ў эканамічным плане 90-я гады паставілі перад школай вялікае пытанне: трэба было выжываць у новых умовах. Вядома, дзяржава не кінула школу, але ж былі і такія часы, што зімой на вуліцу выходзілі па чарзе, бо не было абутку на ўсіх, не хапала грошай нават на харчаванне. У той час дабрачынныя фонды розных замежных краін працягнулі руку дапамогі ўсім дзіцячым установам накшталт школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Першай ластаўкай супрацоўніцтва стала паездка аднаго з нашых вучняў у галандскую сям'ю. Праз яе дырэктар школы Казлоў Леанід Андрэевіч звязаўся з фондам «Дапамога дзецям» з невялікага, крыху больш за Сянно, гарадка Зайдволдэ. Рабочая группа гэтага фонда вясной 1996 года прыехала да нас, каб пазнаёміцца з абстаноўкай і высветліць, якая дапамога патрэбна нашай школе-інтэрнату. Потым сталі наладжавацца сувязі і з італьянскімі фондамі “Дапаможам ім жыць”, “Пуэр”. Гэтыя чулыя людзі ў свае летнія водпускі і на сабраныя імі сродкі зрабілі рамонт школьнай кухні, санвузлоў, пральні. Дзеці нашай школы падчас канікул адпачываюць у італьянскіх сем'ях. Гуманітарная дапамога і адпачынак – гэта вельмі добра, але толькі карыстацца вынікамі чужой працы – значыць быць эгаістамі. Таму сумеснымі намаганнямі дырэкцыі школы і двух фондаў – галандскага і італьянскага – было прынята рашэнне аб стварэнні на базе нашай школы эксперыментальнай пляцоўкі. 31 жніўня 1999 года адбылася інаўгурацыя «Школы – фабрыкі» - міжнароднага гуманітарнага праекта, якому надалі гучнае імя «Надзея». Вядома, без згоды і падтрымкі Міністэрства Адукацыі, абласных і мясцовых улад гэта падзея не адбылася б. З 2003 года наша школа стала сярэдняй. Сення выхаванцы атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Сталяр», «Швачка», «Трактарыст-машыніст катэгорыі А», а з 01.09.2005 года – і па спецыяльнасці «Агароднік».

З 1999 па 2008 гады на базе школы-інтэрната паспяхова рэалізаваны міжнародны гуманітарны праект "Школа-фабрыка". За гэты час створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база: сталярная, слясарная, дзве швачныя майстэрні, пчальнік, парніковая гаспадарка, парк сельскагаспадарчай тэхнікі. Арганізавана дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка вучняў 8 - 11 класаў.

Сенненская школа-інтэрнат – родны дом для дзяцей з нялёгкім жыццёвым лёсам. Важнай і неад'емнай часткай іх жыцця, асноўным сродкам сацыялізацыі з’яўляецца дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка, працоўная і вытворчая дзейнасць.

197 вучняў разам з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі пасведчанне па запатрабаваных рабочых спецыяльнасцях: сталяр, швачка, трактарыст-машыніст, агароднік. 48% выпускнікоў прадоўжылі адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах па атрыманай прафесіі.

З 2008 па 2013 гады ў школе-інтэрнаце паспяхова рэалізаваны эксперыментальны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Апрабаванне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якая забяспечвае больш высокую эфектыўнасць сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння выхаванцаў" і інавацыйны праект “Укараненне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якая забяспечвае больш высокую эфектыўнасць сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння выхаванцаў"

У 2013/2014 навучальным годзе педагагічны калектыў школы-інтэрната прадоўжыў работу ў рэжыме інавацыйнага развіцця.

У жніўні 2013 года ў школе-інтэрнаце дадзены старт новаму інавацыйнаму праекту Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Укараненне мадэлі арганізацыйна-метадычнага забеспячэння праграм духоўнага-маральнага выхавання вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа” і абласному творчаму (даследчаму) праекту «Укараненне мадэлі «Школьная бізнес-кампанія».

Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць актывізаваць работу па духоўна-маральнаму і эканамічнаму выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і стане яшчэ адным кампанентам мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя.

Штогод школа-інтэрнат прымае ўдзел у раённых і абласных кірмашах-продажах. Установа паспяхова ўдзельнічала ў фестывалі "Славянскі базар" (Горад майстроў) у горадзе Віцебску (2011-2013гг.), выставе “Лепшае – дзецям” у Маскве (снежань 2011г.), Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Свет дзяцінства” (люты 2013г.) у Мінску.

Гістарычна-даследчая работа

Даследчая работа

1945.jpg


1946.jpg


internat.jpg
Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2024
MoTuWeThFrSaSu
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно