У суботу, 18 мая 2019 года адбылася цікавая сустрэча вучняў выпускных класаў Сенненскай школы-інтэрната з удзельнікамі прафарыентацыйнага праекта БелГазаўтасэрвіса - “Я РАСКАЖУ ДЗЕЦЯМ”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел і расказвалі аб сваіх прафесіях: стыліст і кіраўнік студыі “Grimerka.by” Лаліта Угуран-Туміловіч ; майстар па дрэву і металу, уладальнік прыватнай майстэрні Віталь Валошын; саўладальнік і кіраўнік парталу “Holiday.by”, аўтападарожнік, блогер, выкладчык кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных зносін БДУ Андрэй Барашка; мотамеханік, уладальнік мотамайстэрні Канстанцін Дубаневіч; заснавальнік і дырэктар кампаніі “РедБраер”, якая займаецца лагістыкай ж/д перавозак Вольга Аксюцік. -уладальнік прыватнай майстэрні Віталь Валошын -стыліст і кіраўнік студыі “Grimerka.by” Лаліта Угуран-Туміловіч -аўтападарожнік, блогер, выкладчык кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных зносін БДУ Андрэй Барашка - сузаснавальнік і дырэктар кампаніі “РедБраер”, якая займаецца лагістыкай ж/д перавозак Вольга Аксюцік. -мотамеханік, уладальнік мотамайстэрні Канстанцін Дубаневіч Вучням цікава было глядзець і слухаць кожнага госця сустрэчы, яны прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах, глядзелі прэзентацыі, стваралі сваімі рукамі калажы, атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе лістоў “Мая стажыроўка мары”. Але асабліва эмацыянальна і зацікаўлена ўспрынялі выступленне майстра па рабоце з дрэвам і металам Віталя Валошына. Ён паказаў дзецям, як можна з дапамогай розных прыстасаванняў і агню шыкоўна апрацоўваць дрэва, нават ствараць карціны. Мотамеханік Канстанцін Дубаневіч пакінуў школу самы апошні. Хлопцы абступілі ягоны байк і доўга слухалі адказы Канстанціна на шматлікія пытанні. Некаторым, нават, удалося праехаць разам з кіроўцам па школьным двары. Нашы выпускнікі засталіся задаволеныя цікавай сустрэчай. Яны былі занятыя амаль на працягу дня, але зусім не стаміліся. Даведаліся шмат пра новыя і незвычайныя, для іх уяўлення прафесіі. Свет вакол іх пашырыўся дзякуючы крэатыўным, зацікаўленным у сваёй справе, актыўным маладым людзям са сталічнага праекта “Я РАСКАЖУ ДЗЕЦЯМ”. Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліятэкі К.Кручок |
You must be logged in to make comments on this site - please log in, or if you are not registered click here to signup
News for 2024
|